Государственное учреждение дополнительного образования «Борисовский центр экологии и туризма»
телефон: 8(0177) 98 03 52 (приемная; факс); 97 85 09 (бухгалтерия); 97 55 24 (зам.директора отд.туризма); 94 24 91 (зам.директора отд.экологии)
email: ecoturcentr@rooborisov.by
ОТДЕЛЕНИЕ ТУРИЗМА: г.Борисов, ул.Республиканская,4; ОТДЕЛЕНИЕ ЭКОЛОГИИ: г.Борисов, ул.Гоголя,11

Краязнаўчыя даследванні

УМОВЫ

правядзення абласнога этапу рэспубліканскага

конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

 

1. Агульныя палажэнні

1.1. Дадзеныя ўмовы вызначаюць парадак правядзення раённага этапу абласнога конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў (далей – конкурс).

1.2. Арганізатарам раённага этапу конкурсу з’яўляецца Упраўленне па адукацыі. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне ажыццяўляецца ДУДА “Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму”.

1.3. Для правядзення конкурсу на абласным этапе ствараецца аргкамітэт.

Аргкамітэт конкурсу:

забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне конкурсу;

даводзіць інфармацыю аб конкурсе да ведама ўстаноў адукацыі;

ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсу і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;

аналізуе і абагульняе вынікі конкурсу;

асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі конкурсу ў сродках масавай інфармацыі.

1.4. Для падвядзення вынікаў абласнога этапу конкурсу аргкамітэтам ствараецца журы, якое:

праводзіць папярэднюю экспертную ацэнку конкурсных работ, прадстаўленых навучэнцамі;

вызначае пераможцаў і прызёраў абласнога этапу конкурсу;

прадстаўляе пратаколы па выніках конкурсу ў аргкамітэт.

2. Мэта і задачы

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў.

Задачы конкурсу:

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў даследчую дзейнасць, прывіццё даследчых навыкаў;

выяўленне малавядомых альбо страчаных фактаў рэгіянальнай гісторыі, адметнасцяў матэрыяльнай і духоўнай культуры;

садзейнічанне фарміраванню ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы;

удасканаленне форм работы навуковых аб’яднанняў, аб’яднанняў па інтарэсах, факультатываў краязнаўчай накіраванасці;

садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў.

3. Удзельнікі

У конкурсе прымаюць удзел асобныя навучэнцы (індывідуальна) устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 13 – 17 гадоў.

4. Парадак правядзення і ўмовы

4.1. Самастойна выкананыя пад кіраўніцтвам педагога навукова-даследчыя праекты краязнаўчай накіраванасці прадстаўляюцца ў наступных намінацыях:

гісторыя роднага краю (даследуюцца падзеі і факты гісторыі малой радзімы, помнікі археалогіі, даследаванні па тапаніміі і геральдыцы);

культурная спадчына (даследуюцца помнікі этнаграфіі і фальклору, аб’екты архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва);

геаграфічнае краязнаўства (даследуюцца прыродныя асаблівасці рэгіёна: геалогіі, геамарфалогіі, клімату, гідралогіі, расліннага і жывёльнага свету; эканоміка, прамысловасць, сельская гаспадарка і інш.).

Даследчая работа навучэнцаў павінна быць заснавана на мясцовым краязнаўчым матэрыяле, адлюстроўваць актуальнасць, навізну і навуковы падыход.

Для эфектыўнага вырашэння пастаўленных задач у якасці кансультантаў у рабоце навучэнцаў могуць з’яўляцца супрацоўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, навукова-даследчых інстытутаў, а таксама спецыялісты адпаведнай накіраванасці з іншых устаноў.

4.3. Патрабаванні да афармлення даследчых работ.

Даследчая работа павінна прытрымлівацца наступнай структуры:

тытульны ліст (указваецца поўная назва ўстановы адукацыі без скарачэнняў, раён, вобласць; назва конкурсу/намінацыя/тэма работы; прозвішча і імя аўтара работы, клас/аб’яднанне па інтарэсах, прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка работы, пасада, кантактны тэлефон; месца знаходжання ўстановы адукацыі і год выканання работы); змест (змяшчае назву структурных частак работы з указаннем нумарацыі адпаведных старонак арабскімі лічбамі);

уводзіны (абгрунтоўваецца актуальнасць і навізна выбранай тэмы, мэта і змест пастаўленных задач, фармулюецца аб’ект і прадмет даследавання, указваецца метад (метады) даследавання;

асноўная частка (павінна змяшчаць інфармацыю, сабраную і апрацаваную даследчыкам: апісанне асноўных разгледжаных фактаў, характарыстыку метадаў даследавання, параўнанне вядомых аўтару раней існуючых і прапанаваных метадаў даследавання);

заключэнне (утрымлівае асноўныя высновы і вынікі, да якіх аўтар прыйшоў у працэсе работы над даследаваннем; пры гэтым адзначаецца самастойнасць, навізна, тэарэтычнае і фактычнае значэнне вынікаў, прапановы па магчымым практычным выкарыстанні вынікаў даследавання);

спіс выкарыстанай літаратуры і інфармацыйныя рэсурсы (уносяцца ўсе крыніцы, якія былі выкарыстаны аўтарам работы; спіс афармляецца ў адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання);

дадатак (размяшчаецца дапаможны матэрыял для больш поўнага раскрыцця зместу і вынікаў даследавання).

У тэксце работы абавязкова размяшчаюцца спасылкі на літаратуру і дадаткі.

Да тэкста навукова-даследчай работы неабходна прыкласці тэзісы (да 5 старонак), у якіх адлюстроўваецца актуальнасць тэмы, мэта і задачы, вынікі даследавання (магчыма з канкрэтнымі прыкладамі).

Рэкамендацыі да напісання і афармлення даследчых работ будуць размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (http://rcek.by/) у раздзеле «Краязнаўства».

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца:

рэфератыўныя і апісальныя работы;

работы, якія змяшчаюць плагіят і парушаюць правы іншых аўтараў;

работы, якія з’яўляліся ўдзельнікамі падобных конкурсаў мінулых гадоў, з дапрацоўкай ў змесце менш чым на 25%;

работы, прадстаўленыя на адпаведныя этапы пазней устаноўленага тэрміну або прадстаўленыя з парушэннем патрабаванняў дадзеных умоў.

4.4. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

актульнасць даследавання, тэарэтычная і практычная значнасць работы;

паўната раскрыцця тэмы;

навуковасць і аналітычны падыход;

лагічнасць выкладання, структураванне даследавання;

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу.

4.5. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў конкурсу.

Заяўка (дадатак) і конкурсныя матэрыялы (у друкаваным выглядзе і абавязкова на электронным носьбіце) дасылаюцца або перадаюцца на раённы этап да 1 сакавіка 2021 года на адрас:
г. Барысаў, вул. Рэспубліканская, 4 ДУДА “Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму” (для Аксенавай Г.У.). Тэлефон для даведак: 8 (0177) 97 55 24, e-mail: ecoturcentr@rooborisov.by Анлайн абарона работ адбудзецца 3 сакавіка 2021 года. Спасылку і час правядзення анлайн абароны кожны ўдзельнік або кіраўнік атрымае асабіста по тэлефоне.

Конкурсныя матэрыялы, прадстаўленыя на раённы этап, накіроўваюцца для разгляду журы. Работы, якія па выніках ацэньвання журы набралі найбольшую колькасць балаў, дапускаюцца да ўдзелу ў абласным этапе.

Пераможцы і прызёры раённага этапу конкурсу (у кожнай намінацыі) узнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені ўпраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).

5. Фінансаванне

Фінансаванне конкурсу ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

Дадатак

ЗАЯЎКА

на ўдзел у абласным этапе

рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых

краязнаўчых работ навучэнцаў

намінацыя

 «НАЗВА»

 

№ п/п

Назва работы

Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка          (-аў), клас, узрост

 

Прозвішча, імя, імя
па бацьку кіраўніка (цалкам), пасада, кантактны тэлефон
з указаннем кода

Поўная назва

ўстановы адукацыі згодна з Уставам

Індэкс, паштовы адрас

установы адукацыі, тэлефон
 з кодам

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Версия сайта для слабовидящих