Государственное учреждение дополнительного образования «Борисовский центр экологии и туризма»
телефон: +375177980352
email: ecoturcentr@rooborisov.by
г.Борисов, ул.Республиканская,4

Летнія прыгоды

18.06.2021
Летнія прыгоды

Пра мерапрыемствы для ўдзельнікаў дзённых лагераў


Летнія прыгоды.

Цэнтр экалогіі і турызму гасцінна прымае навучэнцаў у канікулярны перыяд. Кожны дзень не сціхаюць вяселыя галасы дзяцей, якія адкрываюць дзверы ў свет турызму і краязнаўства. У сельскія ўстановы адукацыі педагогі цэнтра турызму прыязжаюць самі.

Па выбару навучэнцаў і педагогаў праводзіцца квэст “Вытокі старажытнага горада”, краязнаўчыя гульні, беларускія народныя гульні, інтэрактыўныя заняткі “Знайдзі слова”, тэхніка пешаходнага турызму, фігурнае кіраванне веласіпедам, экскурсія ў музей прыроды.

Квэст “Вытокі старажытнага горада” дазваляе удзельнікам у цікавай форме даведацца пра нашага славутага заснавальніка - князя Барыса Усяслававіча, барысаўскі замак, князёў Усяслава Чарадзея і асветніцу Ефрасінню Полацкую, пра водную артэрыю горада і многае іншае. З навучэнцамі праводзяцца беларускія народныя гульні: “Грушка”, “Гарлачык”, “Цмок”, “Ручаёк”.

Інтэрактыўная гульня “Знайдзі слова” уключае ў сабе арыентаванне па карце-схеме і пошук літар турыстычнага слова. Хаваюць літары і пазначаюць іх на карце навучэнцы самастойна.

На этапе “тэхніка пешаходнага турызму” ўдзельнікі вучацца апранаць страховачную амуніцыю, праходзіць этапы: навясную пераправу і паралельныя пярыла, траверс, маятнік.

Фігурнае кіраванне роварам дазваляе авалодаць навыкамі паездак на веласіпедзе ва ўмовах горада.

На экскурсіі ў музей прыроды можна даведацца пра жыхароў беларускіх лясоў і лугоў, птушак і насякомых, убачыць іх пудзіла.

Запрашаем усіх на нашы мерапрыемствы.

 

Версия сайта для слабовидящих