Государственное учреждение дополнительного образования «Борисовский центр экологии и туризма»
телефон: 8(0177) 98 03 52 (приемная; факс); 97 85 09 (бухгалтерия); 97 55 24 (зам.директора отд.туризма); 94 24 91 (зам.директора отд.экологии)
email: ecoturcentr@rooborisov.by
ОТДЕЛЕНИЕ ТУРИЗМА: г.Борисов, ул.Республиканская,4; ОТДЕЛЕНИЕ ЭКОЛОГИИ: г.Борисов, ул.Гоголя,11

Нясумныя выходныя

15.10.2020
 4
Нясумныя выходныя

Нясумныя выходныя прайшлі ў першай палове кастрычніка ў ДУДА "Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму".

3 кастрычніка прайшла сустрэча з клубам гістарычнай рэканструкцыя пад кіраўніцтвам Юрася Усціновіча. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра славутую гісторыю шляхты Вялікага Княства Літоўскага, убачылі сапраўдны рыцарскі турнір. Навучэнцы змаглі самі паўдзельнічаць у шляхецкіх забавах: бітва мяшкамі,  перацягванне з дапамогай каната, вучэбная бітва на мячах, стральба з лука, мятанне сякерак. Удзельнікі мелі магчымасць правесці фотасесію ў рыцарскіх даспехах, шлемах з мячамі і шчытамі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 30 навучэнцаў і 4 бацькоў.

10 кастрычніка прайшло спартыўнае свята “Залаты компас” у ААЛ “Чайка”. У свяце ўдзельнічалі навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах турыстычнага і краязнаўчага профілю. Краязнаўцы прабеглі дыстанцыю па карце-схеме на тэрыторыі ААЛ “Чайка”. Турысты рухаліся па больш складанай дыстанцыя ў лесе па спартыўнай карце. Дзецям неабходна было знайсці 9 кантрольных пунктаў і пазначыць іх у сваіх картках. Шлях аказаўся нялегкім, бо рэльеф леса вакол лагеря складаецца з высокіх пагоркаў, а лес бывае даволі густы. Нягледзяцы на прыродныя перашкоды, усе ўдзельнікі прыйшлі да фініша з 9 літарамі, якія яны знайшлі згодна з картай. На фінішы навучэнцаў чакаў суп, чай з печывам і цукеркамі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 62 навучэнца.

11 кастрычніка ў гонар Дня маці прайшло турысцка-спартыўнае свята для прыхаджан храма Божай маці “Усіх журботных радасць”. Удзельнікі свята правялі флеш моб, на якім павіншавалі сваіх мам і бабуль з Днём маці, падаравалі ім святочныя паштоўкі. Затым адбылося хуткаснае арыентаванне, квест “Мір вакол нас” і турыстычныя забавы для бацькоў і дзяцей. Пераможцы атрымалі граматы і падарункі. Усе ўдзельнікі пасля фізічнай актыўнасці паелі смачнай пярловай кашы і папілі гарбаты з пячэннем.

ДУДА “Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму” чакае ўсіх жадаючых на свае мерапрыемсты.

Версия сайта для слабовидящих