Государственное учреждение дополнительного образования «Борисовский центр экологии и туризма»
телефон: +375177980352
email: ecoturcentr@rooborisov.by
г.Борисов, ул.Республиканская,4

Адукацыйны турызм у цэнтры ўвагі

21.06.2021
Адукацыйны турызм у цэнтры ўвагі

пра абласны семінар па адукацыйнаму турызму


Адукацыйны турызм у цэнтры ўвагі.

17 чэрвеня 2021 года ў ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Барысава”  пры метадычнай падтрымцы ДУДА “Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму” прайшоў абласны семінар па адукацыйнаму турызму “Выкарыстанне патэнцыялу адукацыйнага турызму ў сістэме адукацыі работы ўстаноў адукацыі”. У семінары прынялі ўдзел 22 прадстаўнікі раённых устаноў адукацыі, якія адказваюць за адукацыйны турызм. Семінар прайшоў у сучасным фармаце з выкарыстаннем інфармацыйных і інавацыйных тэхналогій.

На семінары Анішчык-Яўсеенка Аксана Аляксандраўна, метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння эколага-краязнаўчай работы прадставіла справаздачу па Мінскай вобласці ў сферы адукацыйнага турызму. У 2020/2021 навучальным годзе былі распрацаваны новыя адукацыйныя маршруты, квэсты, праведзены конкурсы, семінары, экскурсіі і паходы. Аксёнава Галіна Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце прэзентавала дасягненні Барысаўскага раёну. Зацікавілі ўдзельнікаў квэсты па гісторыі роднага горада “Вытокі старажытнага горада” і Вялікай Айчыннай вайне. Вучаніцы ДУА “Вяляцічская сярэдняя школа Барысаўскага раёна” расказалі пра абрад “Міхайлаўская свяча”, які ўключаны ў нематэрыальную спадчыну Беларусі. Настаўнік гісторыі Марозаў Андрэй Сяргеевіч распавёў пра праект “Лошніца: квэст-даследванне экскурсійна-адукацыйны модуль”.

 Вядомая правядзеннем сваіх цудоўных экскурсій Калачова Вольга вызвала ў удзелінікаў захапленне і любоў да Барысава. Гісторыя вайны 1812 года ў асобах і габрэі ў гісторыі асабліва запомніліся нашым гасцям.

Пасля абеду семінар прадоўжыўся экскурсіямі ў музей “Гісторыя школы ў гісторыі краіны” і этнаграфічны музей восьмай школы. Скончыўся семінар інтэрактыўнай праграмай “Рэканструкцыя народнага абраду па вырабу вянкоў да святкавання “Троіцы” і майстар-класам па вырабу лялькі-абярэга. Па выніках 2020/2021 года Барысаўскі раён заняў першае месца ў развіцці адукацыйнага турызму ў Мінскай вобласці.

https://moiro.by/новости/document-186243.html - спасылка на навіну аб семінары на сайце МАІРА

Версия сайта для слабовидящих