20-21 красавіка 2023 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адбыўся заключны этап рэспубліканскага конкурса навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў .
Арганізатар рэспубліканскага конкурсу: Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікамі рэспубліканскага конкурсу з’яўляліся навучэнцы ўстаноў адукацыі краіны, адабраныя рэспубліканскім журы па выніках першага тура.
На заключным этапе рэспубліканскага конкурсу адбылася абарона навучэнцамі навуковых даследчых праектаў у намінацыях «Гісторыя роднага краю», «Культурная спадчына», «Геаграфічнае краязнаўства».
Навучэнка Барысаўскага цэнтра экалогіі і турызма Нічай Паліна (кіраўнікі: Шубара Алена Віктараўна і Земаглядчук Галіна Пятроўна) узнагароджана Дыпломам 2 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Віншуем Паліну і яе навуковых кіраўнікоў!!Жадаем далейшых поспехаў і дасягненняў у навуковай дзейнасці!!!