Государственное учреждение дополнительного образования «Борисовский центр экологии и туризма»
телефон: +375177980352
email: ecoturcentr@rooborisov.by
г.Борисов, ул.Республиканская,4

Раённы этап абласных краязнаўчых чытанняў

23.10.2021
Раённы этап абласных краязнаўчых чытанняў

Краязнаўчыя чытанні.

З 18 па 22 кастрычніка прайшоў раённы этап абласных  краязнаўчых чытанняў педагогаў “Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму: сучасны кантэкст”.

У чытаннях прынялі ўдзел 16 работ з 14 устаноў адукацыі.  Абарона работ адбылася ў анлайн-фармаце.

Лепшымі работамі па тэме “Духоўныя скарбы Радзімы маёй” стала работа
ДУА “Забашавічская сярэдняя школа Барысаўскага раёна” пра храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Забашавічах.

Па тэме: “Ад маленькіх падарожжаў да вялікіх адкрыццяў” лепшымі сталі работы ДУА “Сярэдняя школа № 10 г. Барысава”

і работа ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Барысава”.

Прызёрамі тэмы “Героі, якія побач” сталі работы пра барысаўскую паэтэсу Лёлю Багдановіч (ДУА “Сярэдняя школа № 23 г. Барысава”)

 і афтальмолага Бірыч Таццяну Васільеўну
(ДУА “Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна”). Дадзенныя работы пайшлі на абласны конкурс.

Усе педагогі якасна падрыхтаваліся да чытанняў. Творчыя знаходкі, незвычайныя падарожжы, грунтоўныя тэзісы,

шчырая любоў да Радзімы прачытваліся ў кожнай рабоце.

Жадаем педагогам поспехаў на абласных чытаннях.

 

Версия сайта для слабовидящих