Государственное учреждение дополнительного образования «Борисовский центр экологии и туризма»
телефон: +375177980352
email: ecoturcentr@rooborisov.by
г.Борисов, ул.Республиканская,4

Турызмам займаешся - радасцю напаўняешся

06.09.2021
Турызмам займаешся - радасцю напаўняешся

пра Тыдзень дадатковай адукацыі ў ДУА "Сярэдняя школа № 10 г. Барысава"


Лёгкі панядзелак.

Гавораць, што панядзелак цяжкі дзень. Але не для работнікаў ДУДА “Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму”. Нашы педагогі не толькі прафесійныя турысты, але і аптымісты са стажам. Свой пазітыўны настрой 6 верасня 2021 года яны прынеслі 4-ым класам ДУА “Сярэдняя школа № 10 г. Барысава”. У рамках Тыдня дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі тут прайшло спартыўна-турыстычнае свята “Здаровым будзь – пра бяду забудзь!”.

Для вучняў былі арганізаваныя турыстычныя спаборніцтвы, спартыўнае арыентаванне,  вясёлая  паходная эстафета, фотазона.  Дзеці раздзяліліся на каманды. Першым і самым цяжкім выпрабаваннем стала турыстычная паласа перашкод, дзе навучэнцы пазнаёміліся з карабінамі і  прайшлі навясныя парэнчы.

Другім выпрабаваннем стала спартыўнае арыентаванне. Вучні павінны былі знайсці 15 кантрольных пунктаў за кароткі час. Усе ўдзельнікі выканалі заданне.

Апошнім і самым вяселым стаў імправізаваны турыстычны паход, які прайшоў у выглядзе эстафеты. Дзеці пераходзілі горы, цясніны, пячоры, скакалі праз купіны, неслі цяжкі заплечнік. У гэтым конкурсе, як і ў любым паходзе перамагло сяброўства і ўзаемадапамога.

Усяго ў мерапрыемствах прынялі ўдзел 80 вучняў.

 

 

Версия сайта для слабовидящих