Государственное учреждение дополнительного образования "Борисовский центр экологии и туризма"
телефон: 98 03 52
email: ecoturcentr@rooborisov.by
г.Борисов, ул.Республиканская,4

Здоровье - это здорово

Вось на свеце як бывае, хто здаровы, той усё мае!

Традыцыйна,  педагогі Цэнтра экалогіі і турызму праводзяць спартыўна-турыстычнае мерапрыемства “Здароўе – гэта здорава!” на тэрыторыі ДАЛ “Чайка”.  2 кастрычніка ў лагеры Чайка, які знаходзіцца ў “казачным” сасновым лесе  з тысячагадовай гісторыяй, і адбыліся турыстычныя прыгоды. Удзельнікаў было нямала, 30 навучэнцаў краязнаўчых і турыстычных гурткоў, а таксама навучэнцы 7 класа 22 сярэдняй школы.

Дзеці выбіралі  забавы на любы густ. Спартыўнае арыентаванне, камандныя гульні, краязнаўчы квэст. Дзеці арыентаваліся па карце-схеме лагера і шукалі кантрольныя пункты ў правільным парадку.

Для  жадаючых быў прапанаваны квэст “Курс на здаровы лад жыцця”, дзе ўдзельнікі выконвалі краязнаўчыя  заданні і заданні па здароваму ладу жыцця.

Пасля выпрабаванняў турыстаў чакаў смачны суп, сасіскі і гарбата, якія былі прыгатаваны на вогнішчы.

Пасля абеду ўдзельнікам не хацелася разыходзіцца, і яны гулялі ў футбол, валейбол, хованкі і даганялкі.

Здароўе, добры настрой, радасць, бадзёрасць  - гэта вынікі нашага спартыўна-масавага мерапрыемства.

Аб’яднанне па інтарэсах “Турысцёнак” схадзілі ў веласіпедны паход на Салдацкі пляж (в. Дудзінка), дзе патрэніраваліся на этапах велатрыалу.

 

Версия сайта для слабовидящих